IT - гэта цікавая чорная дзірка самапахавання.
З'явілася думка парэфліксаваць на тэму, ці з'яўляецца праца ў IT ўсё яшчэ прывабнай ў 2024 годзе? Якія ёсць падводныя камяні і якія парады я бы мог даць сябе 20-гадоваму хлопцу і людзям, якія толькі пачынаюць працаваць у гэтай галіне. (Таксама ёсць візуальны бонус 😊)
IT
Aliaksei Aziauchykau
11/30/20241 min read
Вітанкі, ўсё яшчэ чалавеча!
І адразу я бы хацеў звярнуць вашу ўвагу на візуал! І як вы маглі неадначасова заўважыць. Я выкарыстоўваю згенераваныя малюнькі ў сваіх пастах, каб вашаму воку было за што зачапіцца, акрамя строгага тэксту і, здаецца, ў якія-та моманты, гэта нават дае цікавыя думкі для рэфліксіі. Так атрымалася і тут...
Аднак, давайце, мабыць, пачнем з асноўнай тэмы - чаму я вырашыў напісаць гэты пост і пра што ён. На самой справе, мне бы хацелася распавесці пра рэчы, якія на мой погляд было бы добра ведаць ў 20-гадовым узросце. Гэта рэчы, я бы назваў "добрыя звызчкі", якія на маю думку, ня так шмат распавядаюць у сеціве ці ва ўніверсітэтах (або я не слухаў і не заўважаў 😅), але, мне здаецца, яны бы добра дапамаглі, каб падтрымліваць добры стан, як псіхічнага, так і фізічнага здароў'я, калі пра ніх ведаць і калі іх трымаць працягам некалькі гадоў.
Так вось, каб не рабіць вельмі доўгі лонгрыд і таксама праз тоё, што ўсе мы любім вельмі скарочаную, маленькую, змяшчальную ў кішэні, ці ў галаве інфармацыю - будзе тры тезісы, а з імі і парады.
Тэзіс 1. Праца ў IT - гэта часцей больш за 8 часоў праца на крэсле. Таму - трэба рухацца, каб не памерці раней. (Канешні, калі вас прывабіць гэта жыццё 😅)
Можа здавацца, што гэта прэславуты work-life balance, аднак нават калі вы ў 18:00, пунктуальна, куляў, ужо закончылі працу, тады, каб кампенсаваць усю гэтую скручаную працу з лістамі ці кампьютарам, целу трэба рухацца. І тут я магу даць тры парады, з майго боку. Калі вы такій жа недысцыплінаваны чалавек як і я, і не наведваеце мацоўню, кожныя два-тры дні, ці не займайцеся якой-небудзь дадатковай яктыўнасцю больш чым за час ў дзень, тады:
Знайсці і пазнаёміцца з сабакам. Сабака дапаможа вам кампенсаваць гэты недахоп актыўнасці, і нават яшчэ бонусам будзе даваць любоў і бадзёры настрой увесь час.
Калі вы выжылі пасля Эры Кавіду і засталіся працаваць вы́далена - купляйце сабе стол з зменай вышыні. Гэта вельмі крута дапамагае размінаць дубу і нават вы можаце сумящчасць і рабіць некалькі простых практыкаванняў па йозе і выконваць свае працоўныя абавязкі. Давесам будзе добра яшчэ купіць walkpad сцежку - віншую, цяпер у вас перавага перад вашымі офіснымі калегамі і калежанкамі.
У тым выпадку, калі ў вас есць дзеці - тады ляжыце і нярухайцесь, за вамі прыйдуць у любым выпадку. Лепш адпачніце, калі ёсць час.
Tэзіс 2. Запісвайце адукацыйныя веды ў якісь-небудзь электронны дзеннік ці нататнік, бо ваша памяць небяздонная. А лепш, завядзіце гітхаб рэпазіторый - так вы яшчэ зможаце адсочваць усе змяненні праз час.
Не ведаю наколькі зараз у школах і ва ўніврсітэтах выкарыстоўваюць электронныя прылады для запісу інфармацыі, але, калі бы я канспектаваў большасць ведаў з самага пачатку, тады, здаецца, было б прасцей захаваць веды ў памяці і іх аднаўляць такім чынам. Як шмат канспектаў было напісана і дзе ўсе гэтыя лісты, што, насамрэч, складалі некалькі дрэў у лесе, зараз якія вельмі цяжка знайсці. А працавалі мы на гэтых будоўлях амаль 15 год! (Жах які) 🫠
Tэзіс 3. Работа ў IT - гэта таксама цяжкая ментальная праца, нават пасля якой часам цяжка ўздыхнуць. Таму трэба даглядаць свае ментальнае здароў'е, умець ставіць "фільтры" і выключацца для адпачынка і перазарадкі.
Тут мне цяжка, каб нешта дадаць і, здаецца, што знаходзіць спакой сваім шляхам. Я люблю праводзіць час з маёй гаспадыняй і з сябрамі, сустракацца з імі аффлайн і анлайн за рознымі гульнямі, і такім чынам вабіць час далёкай ад працы. Што працуе ў вас і як вы падтрымліваеце свой фізічны, эмацыйны і ментальны стан - напішыце ў Блюскае ці на Патрыйоне, буду рады пабачыць.
І, вяртаючыся да першага абзацу, - паглядзіце на другую сгенераваную карцінку. Можа вы адшукаеце розніцу паміж німі. Цікава, што промт для кожнай з іх быў аднолькавы.
Дзякуй, што дачыталі. Спадзяюся, што сустрэнімся з вамі наступным разам!